Пачынаем збор сродкаў
Ад Honar1947 Дата: сакавiка 6, 2010Пачынаецца збор сродкаў на сезон. Усе зацікаўленыя звяртайцеся на e-mail TarpedaMiensk@gmail.com. Ці на нумар +375 29 637 42 89
Пачынаецца збор сродкаў на сезон. Усе зацікаўленыя звяртайцеся на e-mail TarpedaMiensk@gmail.com. Ці на нумар +375 29 637 42 89
У Аўстрыі набірае моц кампанія супраць закону аб забароне на ўжыванне піратэхнічных сродкаў на стадыёнах краіны.
4 студзеня 2010 г. у Аўстрыі быў ізноў перагледжаны закон аб ужыванні з боку футбольных заўзятараў піратэхнічных элементаў у аздабленні сектараў стадыёнаў. Былі значна змененыя дзеючыя раней прававыя нормы, якія рэгулююць ўжыванне піратэхнічных сродкаў. Чытаць далей »
Час паміж сезонамі для заўзятараў ідзе вельмі павольна. Нашая ж каманда тым часам працягвае ўпэўнена рыхтавацца да наступнага футбольнага года.
Хлопцы рэгулярна трэніруюцца, што дае надзею прыхільнікам Чорна-Белых пабачыць добрыя вынікі ў будучых адказных матчах. Таксама плануюцца некаторыя таварыскія сустрэчы, з зыходамі якіх Вы зможаце пазней азнаёміцца на гэтай старонцы.
Працягваем знаёміць наведвальнікаў сайта з гісторыяй менскага Тарпеда і яго заўзятараў.
Лічыцца, што арганізаваны фанацкі рух Чорна-Белых, у сучасным разуменні гэтага паняцця, сваімі каранямі сыходзіць з сярэдзіны 90-х. Але дзеля справядлівасці варта адзначыць, што гісторыя заўзятараў Аўтазаводцаў налічвае некалькі дзесяцігоддзяў.
Першай гульнёй Тарпедаўцаў у 2010-ым годзе стала таварыская сустрэча з ФК Рудзенск. Нажаль чорна-белыя саступілі 1-4.